помнік архітэктуры класіцызму ў г.Чачэрск Гомельскай вобл. Пабудавана ў 1783 графам З.Р.Чарнышовым у ансамблі з 3 інш. храмамі (не захаваліся). Мураваны 2-ярусны храмратонда (у плане круг з унутр. дыяметрам каля 15 м), завершаны паўсферычным купалам на ступеньчатым барабане. Над бабінцам (прамавугольны ў плане аб’ём з франтонам на гал. фасадзе) пабудавана васьмерыковая вежа-званіца, накрытая гранёным купалком, з У да царквы прылягае прамавугольная алтарная апсіда. Асн. аб’ём падзелены на ярусы развітым дарычным антаблементам. Сцены ніжняга яруса рытмічна расчлянёны пілястрамі, паўкруглымі і плоскімі нішамі, верхняга яруса — квадратнымі аконнымі праёмамі, паміж якімі фігурныя філянговыя рамы. У інтэр’еры пілястры ўпрыгожаны стылізаванымі іанічнымі капітэлямі; былі размалёўкі італьян. майстроў.